МАСКВА. Прыкладна палова грамадзянаў Расеі лічаць, што расейскія ўлады хаваюць праўду аб падзеях у Тэатральным цэнтры на Дуброўцы ў кастрычніку 2002 году. Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, праведзенага Аналітычным цэнтрам Юр’я Лявады.
Сёньня, у трэцюю гадавіну штурму захопленага ваеўнікамі Тэатральнага цэнтру, у Маскве прайшоў мітынг памяці ахвяраў.
Прадстаўнікі расейскай грамадзкай арганізацыі “Норд-Ост” запатрабавалі правесьці больш дэталёвае расьсьледаваньня абставінаў штурму Тэатральнага цэнтру. Яны цьвердзяць, што пры штурме загінулі ня менш як 174 закладнікі. Паводле афіцыйных зьвестак, загінула 130 чалавек.