Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады дазволілі правесьці шэсьце і мітынг у Курапатах


Ганна Соусь, Менск Мерапрыемствы прымеркаваныя да Дзядоў — Дня памяці продкаў – 30 кастрычніка. Сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ падавалі адпаведныя заяўкі ў Менгарвыканкам і Менаблвыканкам і атрымалі з гэтых установаў згоду.

Збор удзельнiкаў акцыі 30 кастрычніка ў нядзелю ў 10.30 на бульвары Талбухiна каля гадзiньнiкавага заводу, пачатак шэсьця аб 11-й гадзіне.

Мэмарыяльны мітынг у Курапатах пачнецца ў 14.30.

На тэрыторыі Курапатаў у 1930—1940-я гады супрацоўнікі НКВД праводзілі масавыя расстрэлы. Паводле розных падлікаў, у Курапатах было забіта ад 40 да 200 тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG