Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы не выключае, што войска Лукашэнкі можа атакаваць Літву


RFE/RL Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус не выключае, што “войска Лукашэнкі можа напасьці на маленькую прыбалтыйскую дзяржаву”.

Пра гэта паведамляе нямецкая газэта "Die Welt" у артыкуле прысьвечаным візыту Адамкуса ў Бэрлін.

Паводле газэты, Адамкус таксама заявіў, што яго краіна адчувае сябе ўпэўнена ў якасьці чальца НАТО і Эўразьвязу, “народ адчувае, што ён не самотны, што з псыхалягічнага гледзішча вельмі важна”.

Паводле літоўскага прэзыдэнта, Расея, якая з 1940 па 1990 году акупавала Літву, цяпер уяўляе пагрозу толькі з эканамічнага пункту гледжаньня. Але зусім іншая сытуацыя зь Беларусьсю, зь якой Літва мае 800 кілямэтраў агульнай мяжы – сказаў Валдас Адакмус і дадаў: “Калі прачынаесься раніцай (у Вільні), ня ведаеш, што зараз адбываецца ў Менску”.

Гл. таксама • Журналіст "Die Welt": Літоўскі прэзыдэнт зрабіў гэтую заяву цалкам сур''ёзна • В.Адамкус рэзка скрытыкаваў Нямеччыну за палітыку адносна афіцыйнага Менску • "Цяжка паверыць, што ў Беларусі хтосьці хацеў бы напасьці на Літву"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG