Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына спадзяецца, што Польшча будзе дапамагаць Беларусі


Алена Струвэ, Менск “Нямеччына і Польшча нясуць агульную адказнасьць за разьвіцьцё дачыненьняў з краінамі-суседзямі Эўразьвязу – Беларусьсю і Украінай”, гаворыцца ў віншавальным лісьце нямецкіх сацыял-дэмакратаў да новага польскага кіраўніцтва.

Паводле нямецкіх палітыкаў, гэтыя дачыненьні ёсьць цэнтральным пунктам ва ўсходнеэўрапейскай мэтавай іерархіі Эўрапейскага Зьвязу.

Як вынікае зь віншавальнага ліста, падпісанага намесьніцай старшыні сацыял-дэмакратычнай фракцыі Бундэстагу Ангелікай Шваль-Дурэн, Польшча і Нямеччына прызначаныя падтрымліваць адна адну ў Эўропе, а таксама абавязаныя клапаціцца пра тое, каб цені мінулага надалей не пагаршалі сучаснасьць.

Нямецкія сацыял-дэмакратыя выказваюць ў сваім віншаваньні надзеі на канструктыўнае супрацоўніцтва ў стварэньні сумеснай эўрапейскай палітыкі.

Гл. таксама • Як зьменіцца польская замежная палітыка пасьля прэзыдэнцкіх выбараў?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG