Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея парушыла паветраную прастору Эстоніі


ТАЛІН. Міністэрства замежных справаў Эстоніі выступіла з пратэстам у сувязі з парушэньнем паветранай прасторы расейскімі вайсковымі самалётамі. Расейскі “АН-26”, які ляцеў у Калінінград, увайшоў у эстонскую паветраную прастору ля востраву Вайндлоо ў Фінскай затоцы. Паводле Таліна, гэта чацьвертае такое парушэньне сёлета.

У верасьні прэм’еры трох балтыйскіх краінаў заявілі, што зробяць захады для большай бясьпекі сваёй паветранай прасторы.
XS
SM
MD
LG