Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН разглядае справу Харыры


ААН. Нямецкі сьледчы Дэтлеф Мэхліс, які ачольвае міжнароднае расьледаваньне забойства лібанскага прэм’ера Рафіка Харыры, сёньня бярэ ўдзел ў абмеркаваньні пытаньня ў Радзе Бясьпекі ААН. Галоўная выснова дакладу Мэхліса – да арганізацыі забойства мелі дачыненьне спэцслужбы Сырыі й Лібану. Сырыя адпрэчвае справаздачу ААН як палітычна матываваную. У панядзелак ЗША, Брытанія й Францыя спрабавалі правесьці рэзалюцыю ААН, якая абавязвае Сырыю супрацоўнічаць зь міжнародным сьледзтвам. Два пастаянныя чальцы Рады Бясьпекі – Кітай і Расея – выказалі перасьцярогу, што патрэбна было болей часу на вывучэньне справаздачы ААН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што не выключае рэалізацыі прапановы сына забітага Рафіка Харыры, Саада Харыры, наконт перадачы справы ў міжнародны трыбунал ААН.
XS
SM
MD
LG