Папулярны апошнім часам на Беласточчыне лідэр партыі “Самаабарона” Анджэй Лепэр, які ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў заняў трэцяе месца, заклікаў сваіх прыхільнікаў галасаваць у другім туры за Леха Качыньскага і менавіта гэта, паводле адмыслоўцаў, было адной з прычынаў перамогі мэра Варшавы. Тым ня менш, напрыклад, у Гайнаўскім павеце большасьць беларусаў прагаласавалі за Дональда Туска. Чаму? І што значыць абраньне на пасаду прэзыдэнта Леха Качыньскага для беларусаў Гайнаўшчыны? З Гайнаўкі гаворыць старшыня Беларускага форуму самакіраваньня Міхась Андрасюк.
(Андрасюк: ) “Думаю прычына ў тым, што і ў мэдыях і ў нефармальных размовах пра Качыньскага склалася ўражаньне як пра кандыдата каталіцкага, польска-патрыятычнага. Але з пункту гледжаньня беларускай меншасьці, як грамадзтва, думаю, гэтая кандыдатура прыймальная. Ягоны лёзунг “справядлівая Польшча” не падзяляе грамадзян Польшчы на лепшых і горшых, на меншасьці і большасьці”
Прэзыдэнт – гэта перадусім гарант дзяржаўнасьці і выкананьня канстытуцыі, у тым ліку і канстытуцыйных правоў нацыянальных меншасьцяў.
(Андрасюк: ) “Тут прадстаўнікі меншасьці, як грамадзяне Польшчы, карыстаюцца ўсімі правамі, якія дае Канстытуцыя. Калі часам бывае іначай, дык тут справа не ў прэзыдэнце, а хутчэй у мясцовых уладах, ці саміх арганізацыях меншасьцяў.”
Вядомы гісторык і беларускі дзеяч зь Беластоку, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак таксама не чакае нейкіх значных пераменаў у жыцьці нацыянальных меншасьцяў у сувязі з абраньнем новага прэзыдэнта.
(Латышонак: ) “З выбарам Леха Качынськанга, як мне падаецца, фактычна нічога не зьменіцца. Канешне, беларусы спадзяваліся, што Дональд Туск – польскі кашуб, прадстаўнік кашубскай меншасьці, будзе лепш разумець патрэбы іншых меншасьцяў. Ён, дарэчы, гэта паказаў, сустракаючыся з прадстаўнікамі беларускай меншасьці. Можа нешта зьменіцца ў дачыненьнях Польшчы з самой Беларусьсю, а што да меншасьцяў, дык тут сытуацыя стабільная”.