Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Кідайце ваш марксізм, які ёсьць псыхічнай хваробай..."


RFL/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 24 кастрычніка. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў

25 кастрычніка 2005 г.

(Маісеенка Генадзь:) “Я б пажадаў бы праз вас зьвярнуцца да левых ад сацыял-дэмакратаў да тых камуністаў, якія ня маюць любоў да Лукашэнкі, але таксама ня хочуць мець аніякага дачыненьня ні да Кангрэсу, ні да пана Мілінкевіча, ні ўвогуле ні да другой ні да найменнай першай апазыцыі.

Паважаныя! Час левых, як і самога вучэньня “кікімары бамжуючай” па Эўропе скончыўся канчаткова! Таксама як і канчаткова надыходзіць час, калі “не з намі” – гэта вызначае “супраць нас”. І вашыя местачковыя гульні ўжо ня сьмеху вартыя. Адсюль, калі ласка, калі ў вас марксізм гэта не псыхічная хвароба, якой насамрэч марксізм зьяўляецца, а толькі гульня або сродкі атрыманьня грошаў, дык лепей кідайце яго альбо яе хаця б на час. І гуртуйцеся з астатнімі без ганарыстасьці і амбіцыяў. Потым разьбярэмся! А вашыя нашчадкі будуць удзячныя і памятаць вас будуць з гонарам, а не з праклёнам”.

(Спадар:) “Вось ёсьць такая прапанова, спытайце: Ці многа ў нас сярод асуджаных людзей тых, хто добра ведае родную мову. Гэтае апытаньне можна правесьці як на вуліцах Менску, так і ў тых, хто знаходзіцца на “хіміі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG