Як паведаміў дырэктар бровару “Аліварыя” Мікалай Дудко, Камітэт каштоўных папераў зацьвердзіў зьдзелку паміж менскі броварам і Эўрапейскім банкам рэканструкцыі і разьвіцьця:
(Дудко: ) “Бровар “Аліварыя” выпусьціў дадатковую эмісію акцыяў, і гэтую дадатковую эмісію выкупіў Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця. Амаль год мы вялі перамовы, рыхтавалі дакумэнты, а яны нас інспэктавалі. Ёсьць давер да нашага прадпрыемства”.
Гэты давер, як падкрэсьліў спадар Дудко, і адыграў вызначальную ролю ва ўсталяваньні партнэрства паміж беларускім прадпрыемствам і Эўрапейскім банкам.
Па-другое, зьдзелка паміж імі стала магчымай дзякуючы прыватнаму статусу “Аліварыі”. Усе 100% яе акцыяў належалі дагэтуль фізычным асобам. 30-працэнтная доля ў статутным капітале беларускага бровара каштавала Эўрапейскаму банку 4 мільёны 180 тысячаў даляраў.
Старшыня Саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафэсара Куняўскага Георгій Бадзей лічыць зьдзелку ўдалай і выгаднай для “Аліварыі”:
(Бадзей: ) “Грошы Эўрапейскага банку будуць працаваць на беларускую эканоміку. Калі мы кажам, што гэта Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, то гэта адзін з самых аўтарытэтных інвэстараў. Ён падтрымлівае эканоміку Беларусі ўжо амаль 15 гадоў. Ён засьведчыў сябе вельмі добра. Ён адкрыў упершыню ў Беларусі лінію мікракрэдытаваньня”.
Назіральнікі лічаць таксама, што супрацоўніцтва з такой уплывовай міжнароднай фінансавай структурай як Эўрапейскі банк можа зьменшыць рызыку неабгрунтаванага ўмяшальніцтва ўладаў у дзейнасьць “Аліварыі”. Тым больш, што перад ім стаяць адказныя задачы ў пытаньні вытворчасьці канкурэнтназдольнай прадукцыі. Вось што паведаміў пра гэта дырэктар прадпрыемства:
(Дудко: ) “Неабходна прыцягваць рэсурсы. Чым больш іх будзе прыцягнута пад добры бізнэс-плян, тым хутчэй можна павялічыць аб''ёмы вытворчасьці, палепшыць якасьць, пашырыць асартымэнт і гэтак далей. У нас цяпер у плянах будаўніцтва новага корпусу і набыцьцё дадатковага абсталяваньня для павелічэньня магутнасьці”.
Паводле дырэктара, “Аліварыя” сёлета зьбіраецца вырабіць 2 мільёны 700 тысяч дэкалітраў піва.