Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскі журналіст "вытаптаў газон"


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня Ленінскі раённы суд Горадні разгледзеў скаргу актывіста Саюзу палякаў журналіста Андрэя Пачобута на рашэньне адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёну.

Камісія аштрафавала яго на адну базавую велічыню нібыта за тое, што журналіст вытаптваў газон падчас несанкцыянаванага пікету ў абарону газэты “Glos znad Niemna”, што адбыўся сёлета 6 ліпеня на плошчы Леніна ў Горадні.

Суд вынес прыватнае азначэньне на адрас адміністрацыйнай камісіі за парушэньні ў вядзеньні пратаколу, аднак пакінуў правамоцным яе рашэньне адносна А.Пачобута.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG