Лінкі ўнівэрсальнага доступу

23 кастрычніка 1991 году быў афіцыйна распушчаны КГБ СССР


RFL/RL 23 кастрычніка ў гісторыі Беларусі і сьвету

23 кастрычніка 1956 году ў Вугоршчыне пачалося антысавецкае паўстаньне. Гэта была дэманстрацыя салідарнасьці з рэфарматарскімі сіламі ў Польшчы. Дэманстранты пратэставалі супраць паскоранай індустрыялізацыі і калектывізацыі на савецкі капыл. У сталіцу Будапэшт былі ўведзеныя савецкія войскі.

23 кастрычніка 1979 году супраць чэскага пісьменьніка Вацлава Гаўла і яшчэ пяці дысыдэнтаў было выстаўленае абвінавачаньне ў падрыўной дзейнасьці. Пісьменьніку давядзецца паспытаць за свае перакананьні турмы, каб пасьля стаць сусьветна вядомым інтэлектуалам і ўрэшце быць абраным на прэзыдэнта Чэхаславаччыны.

23 кастрычніка 1991 году быў афіцыйна распушчаны КГБ СССР. На ягонай базе створана Фэдэральная служба бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі. У былых савецкіх рэспубліках на месцы КГБ паўсталі свае ўласныя нацыянальныя службы бясьпекі. І толькі ў Беларусі КГБ працягвае сваё існаваньне.

Сярод знакамітых людзей, што нарадзіліся 23 кастрычніка ў розныя гады, згадаем сёньня беларускага пісьменьніка 19-га стагодзьдзя Адама Плуга; менскага інжынэра Яна Ваньковіча, які быў адным з кіраўнікоў паўстаньня Каліноўскага; а таксама Ігната Лаёлу, які заснаваў каталіцкі ордэн езуітаў, італьянскага дзіцячага пісьменьніка Джані Радары і караля футболу бразыльца Пеле.
XS
SM
MD
LG