Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якой будзе эканамічнага плятформа адзінага кандыдата?


Юлія Шарова, Менск Агляд беларускай незалежнай прэсы за панядзелак, 24 кастрычніка

Найбольш складанае для адзінага кандыдата – сфармуляваць эканамічную плятформу, зарыентаваную на прагматычныя мэты, піша сёньняшняя “Белгазета”. Што рабіць зь лёгкай прамысловасьцю, ці трэба адраджаць вёску, на якой мове будуць складаць справаздачу ў падатковую інспэкцыю ды якім будзе заробак у сацыяльным сэктары? На гэтыя ды шматлікія іншыя пытаньні адзіны кандыдат ад апазыцыі павінен даць дакладныя адказы. Пры гэтым ён павінен памятаць пра тое, што ўлада таксама рыхтуе пакет сваіх “абяцанак”, прычым даволі шчодрых.

Таксама зь сёньняшняй “Белгазеты” можна даведацца пра тое, што ў Беларусі хочуць цалкам зьліквідаваць існуючыя крамы duty-free. 52 крамаў могуць застацца толькі дзьве – у Нацыянальным аэрапорце “Менск-2” і крама, якая абслугоўвае дыпкорпус.

“Белорусы и рынок” піша пра тое, чаму беларуская нацыянальная валюта сёлета гэтак добра ўмацоўваецца ў адносінах да іншых валютаў, прычым без усялякіх “гераічных высілкаў” з боку Нацбанку. Аднак гэтае ўмацаваньне можа прынесьці айчыннай эканоміцы шэраг непрыемнасьцяў, нездарма тая ж Расея не сьпяшаецца рэвальваваць свой рубель.

Крычаўская газэта “Вольны горад” друкуе артыкул “Каму служыць пракурор?” Распавядае рэдактар выданьня Сяржук Няроўны.

(Няроўны:) “Тычыцца справа таго, што цяпер пракурор павінен узбудзіць крымінальную справу супраць старшыні калгасу Мікалая Сапранецкага, на якога супрацоўнікі Дзяржкантролю нарылі кампрамату дастаткова, каб узбуджаць крымінальную справу. Але чамусьці пракурор гэтую справу не ўзбуджае. Зьвязана гэта з тым, што ў пракурора асабістыя сувязі з крычаўскімі ўладамі, і ён чакае адмашкі, але наўрад ці ён яе атрымае”.

Карэспандэнт “Витебского курьера” спрабуе разабрацца, чаму адны й тыя ж кнігі, выдадзеныя ў Беларусі, прадаюць у крамах па розных коштах. Як выяўляецца, усё залежыць ад падаткаў і нацэнак – для кожнай крамы, у залежнасьці ад уласьніка ў тым ліку, яны розныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG