Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румыніі будуць амэрыканскія базы


БУХАРЭСТ. Прэзыдэнт Румыніі Траян Басэску абвясьціў, што ягоная краіна пагадзілася прадаставіць амэрыканцвм некалькі базаў ля Чорнага мора. Пасьля сустрэчы з амэрыканскім дарадцам па нацыянальнай бясьпецы Стывэнам Хэдлі Басэску сказаў, што перамовы амаль скончаныя. Узброеныя сілы ЗША атрымаюць права выкарыстоўваць ваенны порт у Канстанцы. Амэрыканскія войскі ўжо выкарыстоўвалі базы Румыніі для падтрымкі апэрацыі ў Іраку ў 2003 г., а таксама падчас леташніх сумесных манэўраў. Экспэрты лічаць, што новыя базы ў Румыніі – частка пляна Пэнтагону па рэструктурызацыі й разьвіцьці ягонай ваеннай прысутнасьці ў сьвеце.
XS
SM
MD
LG