Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнакамандуючыя ЗША й Аль-Кайды заклікаюць да дапамогі


MУЗАФАРАБАД. Галоўнакамандуючы амэрыканскімі сіламі на Блізкім Усходзе Джон Абізаід наведаў пацярпелыя ад землятрусу рэгіёны штату Кашмір. Ён заявіў, што ЗША дадуць болей грузавых верталётаў у дапамогу. Усяго там будуць працаваць 25 амэрыканскіх гелікоптэраў. “Гэта столькі, колькі мы можам”, -- сказаў генэрал Абізаід. Блізу 51 тысячы чалавек загінулі ад землятрусу 8 кастрычніка, мільёны засталіся без дамоў напярэдадні суровай гімалайскай зімы. У Дубаі тэлеканал “Ад-Джазіра” перадаў відэазапіс кіраўніка ваеўнікоў Аль-Кайды Аймана аз-Завахіры. Ён заклікаў усіх мусульманаў дапамагчы пакістанскаму ўраду ў ратавальнай апэрацыі.
XS
SM
MD
LG