БАГДАД. У Іраку ахвярамі выбухаў і нападаў сталі 12 чалавек, у тым ліку 4 дзіцяці, некалькі чалавек параненыя. У Багдадзе ў выніку выбуху машыны загінулі 4 чалавекі, у тым ліку два паліцыянты. Распавядае ўласьнік крамы.
(Салах Хамід:) “Я быў у сваёй краме, калі белы пікап, што стаяў на вуліцы, ірвануўся зь месца і ўрэзаўся ў паліцэйскія машыны, што ехалі міма. Прагрымеў моцны выбух”.
У Тыкрыце пры выбуху загінулі 5 чалавек. Бомба спрацавала ля дома паліцыянта. Загінуў сам гаспадар, двое ягоных дзяцей і дзьве выпадковыя школьніцы. У Кіркуку, на поўначы краіны, сьмяротнік выбухнуў ля амэрыканскага блёкпаста. Забіты мірны жыхар, яшчэ некалькі параненыя. У Баакубе невядомыя застрэлілі на вуліцы паліцыянта.
Сёньня ж выбарчая камісія Іраку абвясьціла, што на канстытуцыйным рэфэрэндуме, які прайшоў 15 кастрычніка, ня выявілі сур’ёзных парушэньняў.