Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіча вылучылі кандыдатам у прэзыдэнты


Альгерд Невяроўскі, Менск Аргкамітэт блёку грамадзка-палітычных сілаў “Новая Беларусь – Адзінства” вылучыў 21 кастрычніка кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча.

Як паведамляе прэсавая служба гэтага блёку, у арганізацыйны камітэт па вылучэньні Гайдукевіча кандыдатам у прэзыдэнты увайшлі 43 чалавекі, якія прадстаўляюць 34 грамадзкія арганізацыі, а таксама Менскі трактарны завод, МАЗ, БелАЗ, Жлобінскі мэталюргічны завод ды іншыя прадпрыемствы.

Зацьверджаны таксама кіраўнік выбарчага штабу лідэра лібэрал-дэмакратаў, і кіраўнікі абласных штабоў. Гэта аргкамітэт таксама прыняў рашэньне правесьці ў студзені-лютым 2006 году "Кангрэс народаў Беларусі".

Нагадаем, што Сяргей Гайдукевіч ужо вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2001 году. Тады ён набраў трохі больш за 3% галасоў выбарцаў і заняў апошняе, трэцяе месца.

Гл. таксама • А.Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG