Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аятала Хамэнэі выкрыў ЗША


ТЭГЕРАН. Галоўны аятала Ірану Алі Хамэнэі прачытаў казаньне, ў якім зьвінаваціў ЗША ў спробе ўсталяваць сусьветнае панаваньне. Хамэнэі пакляўся, што Іран ніколі не паддасца ўціску ў пытаньні ягонай ядзернай праграмы. Хамэнэі выкрыў ЗША як галоўнага праціўніка ядзернай праграмы Ірану і зьвінаваціў у “правядзеньні жорсткай праваеннай палітыкі”. Хамэнэі лічыць, што ЗША распальваюць варожасьць паміж шыітамі й сунітамі ў Іраку. Раней прадстаўнікі ЗША зьвінавацілі ў гэтым якраз Іран. Хамэнэі папракнуў арабскія нацыі, якія прызналі Ізраіль, чым, на ягоную думку, “ашчасьлівілі Амэрыку”.
XS
SM
MD
LG