Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заходнія бізнэсоўцы плацілі Хусэйну


НЬЮ-ЁРК. Амэрыканскія ўлады зьвінавацілі трох бізнэсоўцаў у незаконных выплатах, зробленых рэжыму Садама Хусэйна ў рамках праграмы ААН “Нафта за харчаваньне й лекі”. Акты абвінавачаньня прад’яўленыя тэхаскаму бізнэсоўцу Оскару Ўаяту, швайцарскім бізнэсоўцам Мігуэлю Каталіне дэль Сокара Фуэнтэс і Магамэду Саіджы. Яны атрымоўвалі нафту, таемна сплаціўшы мільёны даляраў Садаму Хусэйну, што зьяўлялася парушэньнем санкцыяў ААН і амэрыканскіх законаў. Калі абвінавачаньне будзе даказанае, бізнэсоўцам пагражае да 62 гадоў турмы і штрафы ў мільёны даляраў. Уаят арыштаваны ў ягоным доме ў Х’юстане. Мігуэль і Саіджы – грамадзяне Швайцарыі. ЗША запатрабавала іхнай экстрадыцыі.
XS
SM
MD
LG