Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярдэп ЗША занепакоены азэрбайджанскімі падзеямі


ВАШЫНГТОН. ЗША выказалі непакой адносна арыштаў дэманстрантаў і кандыдатаў у дэпутаты на парлямэнцкіх выбарах, што адбудуцца ў лістападзе ў Азэрбайджане. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Шон Маккормак заявіў, што ўрад Ільхама Аліева абмежаваў доступ да СМІ для апазыцыйных кандыдатаў і прымяніў сілу пры разгоне мірных дэманстрацыяў. Гэтыя дзеяньні не адпавядаюць узятым на сябе міжнародным абавязальніцтвам Азэрбайджану. Гэтая краіна – стратэгічна важная для Захаду, бо празь яе ідзе трубавапраод, які нясе нафту з касьпійскага рэгіёну Ў Эўропу.
XS
SM
MD
LG