Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Багдадзе выкралі адваката паплечніка Хусэйна


БАГДАД. Чыноўнікі спэцслужбаў Іраку заявілі, што ў Багдадзе выкрадзены адзін з абаронцаў паплечніка Садама Хусэйна, Авада Хамада аль-Бандара ас-Садуна, былога намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта. Імя адваката --Саадун Джанабі. Дзень таму пасьля першага паседжаньня працэс супраць Садама і ягоных сямі паплечнікаў быў адкладзены да канца лістапада. Абвінавачаньне прад’яўленае па фактах масавых забойстваў і катаваньняў у шыіцкім горадзе Дуджэйлі ў 1982 г., дзе былі забітыя каля 150 чалавек. Садам заявіў, што не прызнае суд над сабою і застаецца прэзыдэнтам Іраку.
XS
SM
MD
LG