Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея мае разважней траціць грошы


МАСКВА. Кіраўнік Сусьветнага Банку Пол Вулфавіц парэкамэндаваў Расеі больш разважна траціць прыбытак ад экспарту нафты. Вулфавіц адведаў Маскву, дзе правёў перамовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. На прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік СБ заявіў, што няварта занадта разьлічваць на высокія цэны за нафту на сусьветным рынку. Цяпер аб’ём расейскага стабілізацыйнага фонду, які фармуецца за кошт прыбытку ад экспарту нафты, перавышае 30 млрд. даляраў.
XS
SM
MD
LG