Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр-забойца кіраваў з-за кратаў


ЕРЭВАН. Армянскія чыноўнікі адхілілі ад улады мэра мястэчка Нор-Ачына, перавыбранага, нягледзячы на абвінавачаньні ў забойстве. Армена Кешыш’яна зьвінавацілі ў забойстве кіраўніка мясцовай электрасыстэмы Ашота Мхітарана. Аднак нягледзячы на гэта, мясцовыя жыхары абралі Кешыш’яна мэрам. Паводле армянскага закону, да канца сьледзтва й суда ён меў права кіраваць з-за кратаў. Сьледзтва ўстанавіла, што Мхітаран застрэлены зь пісталета, падоранага мэру прэм’ерам Арменіі Андранікам Маркаранам.
XS
SM
MD
LG