Паводле выданьня, аўтарытарныя захады Аляксандра Лукашэнкі па вяртаньні людзей на заражаныя землі выклікалі страх і нават кпіны, але нядаўняя справаздача ААН фактычна падтрымала ягоную пазыцыю. Справаздача называе магчымым вырошчваньне ўраджаю на землях, дзе гэта было забаронена пасьля аварыі, калі будуць ужывацца тэхналёгіі для мінімізацыі колькасьці радыёнуклідаў у сельскагаспадарчых культурах. Праўда, міжнародныя экалягічныя арганізацыі, у прыватнасьці, “Грынпіс” назвалі справаздачу спробай упрыгожыць рэчаіснасьць, каб паспрыяць пашырэньню ядзернай энэргетыкі.
“International Herald Tribune” піша, што зоны, дзе радыяцыя перавышае 40 кюры на квадратны кілямэтар і куды забаронена заходзіць людзям, перамяшаныя зь землямі, дзе жывуць людзі. Улады раздавалі людзям дазымэтры, але мала хто імі карыстаецца. У выніку, многія людзі дагэтуль зьбіраюць грыбы ды ягады, і трымаюць пчальнікі на заражаных тэрыторыях. Калі жывеш на адну пэнсію, які тут можа быць выбар? – рытарычна пытаецца амэрыканскі журналіст. Ён піша, як назіраў калі двое мясцовых жыхароў у Чарнобыльскай зоне зьбіралі яблыкі ў даўно закінутым садзе. “Пасьля шклянкі самагонкі можна есьці ўсё,” – цытуе газэта беларуса Ўладзімера Несьцярэнку.