Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран адмаўляецца абмяркоўваць праблему Іраку з ЗША


ТЭГЕРАН. Іран катэгарычна адмовіўся ад наўпроставых кантактаў з Вашынгтонам дзеля абмеркаваньня праблемаў Іраку. Заява прагучала ў адказ на выказваньне дзяржаўнага сакратара ЗША Кандалізы Райс аб тым, што Вашынгтон хацеў бы абмеркаваць з Тэгеранам праблему, зьвязаную з пранікненьнем баевікоў у Ірак зь іранскай тэрыторыі і ўзьняць пытаньне аб падтрымцы Іранам шыіцкіх радыкальных груповак. У заяве Міністэрства замежных спраў Ірану гаворыцца, што калі ЗША хочуць наўпроставых перамоў, дык ім трэба перагледзець антыіранскую палітыку.
XS
SM
MD
LG