Тым часам міжнародная арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” заклікала ўлады Беларусі ўсебакова расьсьледаваць сьмерць Васіля Гроднікава. У адмысловай заяве арганізацыі адзначаецца, што Васіль Гроднікаў ня першы беларускі журналіст, які памёр загадкавай сьмерцю. У заяве называюць забойства год таму журналісткі газэты “Салідарнасьць” Веранікі Чаркасавай і зьнікненьне ў 2000 годзе апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Гэтыя злачынствы дагэтуль не раскрытыя, нагадваюць “Рэпартэры бязь межаў”.
“Мы занепакоеныя ціскам на журналістаў і мэдыі ў Беларусі з набліжэньнем прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году”, — гаворыцца ў заяве арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў” з прычыны гібелі Васіля Гроднікава.
Васіль Гроднікаў быў пахаваны сёньня на менскіх Паўночных могілках.