Падрыхтоўка Канстытуцыйнага акту, якая безвынікова цягнулася з 2000 году, сёлета раптам ажывілася. 19 верасьня ў Менску быў зацьверджаны новы склад камісіі ў падрыхтоўцы гэтага дакумэнту пад кіраўніцтвам сьпікераў Дзярждумы Расеі Барыса Грызлова і Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ўладзімера Канаплёва. Тады ж быў узяты за аснову адзін з чатырох прапанаваных праектаў Канстытуцыйнага акту. Гэты варыянт мае 68 артыкулаў (збольшага дэкляратыўнага характару) — пра асновы дзяржаўнага ладу, прававы статус грамадзян, прыняцьцё саюзнага бюджэту і паўнамоцтвы вышэйшых органаў так званай саюзнай дзяржавы.
Сьпікер Дзярждумы Расеі Барыс Грызлоў паведаміў, што на сёньняшнім паседжаньні камісіі было разгледжана 110 паправак, частка зь якіх была ўхваленая. Паводле Ўладзімера Канаплёва, застаецца яшчэ некалькі пытаньняў, паводле якіх патрэбнае палітычнае рашэньне. Спадар Грызлоў мяркуе, што гэта будзе зроблена да 15 лістапада, і праект будзе перададзены на паседжаньне Вышэйшага дзяржсавету. Дэпутат Дзярждумы Сяргей Антуф’еў спадзяецца, што ўжо праз год Канстытуцыйны акт будзе вынесены на рэфэрэндумы ў Расеі і Беларусі.
Іншы дэпутат Дзярждумы Расеі Ўладзімер Рыжкоў заўважыў, што расейскі бок апошнім часам падштурхоўвае афіцыйны Менск у справе падрыхтоўкі Канстытуцыйнага акту:
(Рыжкоў: ) “Я думаю, што гэта адзін з магчымых сцэнароў працаўладкаваньня нашага лідэра прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, які ў апошні месяц некалькі разоў пацьвердзіў, дастаткова цьвёрда і пэўна, што ён ня пойдзе на трэці тэрмін”.
Уладзімер Пуцін мог бы стаць прэзыдэнтам саюзу Беларусі і Расеі, альбо заняць якую іншую пасаду, зазначае дэпутат Дзярждумы Рыжкоў, паколькі пасада прэзыдэнта саюзу пакуль не прадугледжваецца. Тым ня менш, у Расеі выказваюць жаданьне мець такую пасаду. У прыватнасьці, Павал Барадзін сёньня ў інтэрвію, апублікаваным “Советской Белоруссией” заявіў, што на нейкім этапе падрыхтоўкі Канстытуцыйнага акту ў ім можа зьявіцца і пасада прэзыдэнта саюзу. Дэпутат Дзярждумы Ўладзімер Рыжкоў таксама заўважыў, што беларускі бок неахвотна рэагуе на чарговую хвалю інтэграцыйнага ціску Масквы:
(Рыжкоў: ) “Гэта сапраўды так, паколькі ёсьць яшчэ адзін лідэр, які хоча заставацца ў сядле, гэта беларускі прэзыдэнт Лукашэнка. І Канстытуцыйны акт можа адбыцца толькі ў тым выпадку, калі будуць улічаныя інтарэсы абодвух лідэраў. А пакуль, як мне падаецца, да гэтага далёка”.
Паводле Ўладзімера Рыжкова, будучыня саюзнай дзяржавы пакуль няясная. Дэпутат беларускага парлямэнту Вольга Абрамава мяркуе, што Канстытуцыйны акт у цяперашніх умовах ніяк не паўплывае на сытуацыю ў Беларусі і Расеі, якім бы ён ні быў:
(Абрамава: ) “Рэальна няма той нарматыўнай базы, якая б нейкім чынам магла істотна зьмяніць сытуацыю”.
Паводле праекту Канстытуцыйнага акту, кіраваць так званай саюзнай дзяржавай Беларусі і Расеі па-ранейшаму мае Вышэйшы дзяржсавет. Адрозна ад сёньняшняй сытуацыі мяркуецца, што саюзны Саўмін мае ўзначаліць асобны чыноўнік, а не расейскі ці беларускі прэм’ер. Акрамя таго, прадугледжваецца фармаваньне саюзнага парлямэнту, суду і падліковай палаты. Да гэтага часу канчаткова не былі ўзгодненыя пытаньні паўнамоцтваў саюзных органаў у галіне грашова-крэдытнай палітыкі, міжнароднай дзейнасьці, праблемаў бясьпекі і аховы межаў. Беларускі бок, акрамя таго, хоча захаваць за сабой права блякіроўкі рашэньняў у саюзных органах.