Мікалая Аўтуховіча наведаў турэмны доктар, ён прапанаваў вітаміны і ежу, але арыштаваны прадпрымальнік працягвае галадоўку. Пра гэта паведаміла адвакат Надзея Станкевіч. Стан ягонага здароўя “не бліскучы”, сказала яна.
Вязень пратэстуе супраць выстаўленага яму абвінавачаньня і арышту. Застаецца яшчэ чатыры дні для таго, каб абскардзіць меру стрыманьня.
Апроч Надзеі Станкевіч, Аўтуховіча наведаў таксама сьледчы з упраўленьня дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў па Гарадзенскай вобласьці. Паводле адваката, па справе Аўтуховіча створаная сьледчая група, гэта робіцца ў тых выпадках, калі расьсьледуецца справа складаная і аб’ёмная, матэрыялы якой могуць заняць многа тамоў. Гэта можа таксама сьведчыць аб тым, што пастаўленая мэта ўкласьціся з расьсьледаваньнем у двухмесячны тэрмін і перадаць справу Аўтуховіча ў суд.
Юрыст ваўкавыскай фірмы “Ніка-транс” Андрэй Кухцюк перадаў сёньня Мікалаю Аўтуховічу ў турму газэты. Праўда, не атрымалася набыць “Народную Волю”, яе цяпер у шапіках няма, сказаў Андрэй Кухцюк.
***
Мікалай Аўтуховіч за два гады правёў тры галадоўкі пратэсту, двойчы яго падтрымалі кіроўцы таксовак, таму акцыі рабіліся масавымі, у іх удзельнічалі больш за трыццаць чалавек. Першая галадоўка адбылася ў кастрычніку 2003 году, другая — увесну сёлета, апошняя — у канцы верасьня.
Прадпрымальнік пратэставаў супраць штрафных санкцыяў, накладзеных падатковай службай, а два гады таму і супраць арышту таксовак, якія яму належаць. Спадар Аўтуховіч таксама змагаўся за скасаваньне штрафных санкцыяў, якія дасягнулі амаль мільёну даляраў, у судах. Пры канцы верасьня Прэзыдыюм Вышэйшага гаспадарчага суду пастанавіў накіраваць справу прадпрымальніка на новы разгляд, і ён спыніў галадоўку. Аднак супраць яго распачалі крымінальную справу.