БРУСЭЛЬ. Эўразьвяз зьбіраецца ўвесьці забарону на імпарт свойскіх птушак і вырабаў з птушынага мяса з Расеі пасьля таго, як на поўдні ад Масквы быў выяўлены вірус птушынага грыпу. Учора вэтэрынарныя службы Расеі паведамілі, што вірус Г5Н1 быў выяўлены на фэрме качак у раёне Тулы за 200 кілямэтраў ад Масквы. Дагэтуль вірус быў зафіксаваны ў Сібіры. Учора небясьпеку птушынага грыпу пацьвердзілі ў сябе таксама Кітай і Румынія. Сёньня ў Лёндане адбудзецца сустрэча міністраў аховы здароўя 25 краін Эўразьвязу, прысьвечаная птушынаму грыпу і спосабам прадухіленьня эпідэміі сярод людзей.