Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НДА: у Гуантанама працягваюцца зьдзекі


ВАШЫНГТОН. Амэрыканская няўрадавая арганізацыя сёньня заявіла, што зьняволеныя ў турме Гуантанама дагэтуль цярпяць уціск. Цэнтар канстытуцыйных правоў расшыфраваў запісы адвакатаў, зробленыя на сустрэчы з галадоўнікамі ў турме Гуантанама. Гэтак, адвакатка Джулія Таўнэр сьцьвярджае, што супраць зьняволеных ужываецца “зьверская апрацоўка”. Пакуль Цэнтар не дэталізуе сваіх абвінавачаньняў, але заяўляе, што “змагаецца са злоўжываньнямі адміністрацыі Буша ў сфэры выканаўчай улады і супраць незаконных мэтадаў, такіх, як катаваньне”.
XS
SM
MD
LG