(Пэнсіянэр: ) “Карупцыя, канечне, ёсьць. Мне падаецца, што яна павялічылася. Ведаю з размоваў знаёмых, што паўсюль трэба даць, сунуць і гэтак далей”.
(Спадарыня: ) “Як я калі-небудзь даю, дык гэта ад шчырага сэрца. І не таму, што чалавек мне штосьці зрабіў, а за так”.
(Спадар: ) “Шмат якія пытаньні даводзіцца вырашаць такім чынам. Я пазьбягаю гэтага ўсяляк, я прынцыпова не падтрымліваю гэтую карупцыйную сыстэму, і нікому хабару не даю. Але я ведаю, што, напрыклад, пашпартная сыстэма ці многія адміністрацыйныя пытаньні праз грувасткасьць заканадаўства прасьцей вырашаюцца менавіта мэтадамі хабару, альбо ўскоснага хабару”.
(Спадар: ) “Каб штосьці зрабіць, нават драбязу, часам даводзіцца біцца з чыноўнікамі. А карупцыя, мяркую, не паменшылася і не павялічылася. Трымаецца на сталым узроўні”.
(Сталы спадар: ) “Сумняюся: баяцца ў Беларусі чыноўнікі. Мяркую, у Беларусі карупцыя меншая, чым у іншых краінах СНД”.
(Студэнт: ) “Карупцыя, вядома ёсьць, гэта ж відавочна. Паглядзіце, як жывуць чыноўнікі, на іхныя лецішчы — мала ў каго такія ёсьць. Яны ж атрымліваюць стандартны заробак. А адкуль такія грошы? Невядома”.
(Спадар: ) “Кіраўнікі выканаўчай улады паводле ідэалёгіі набліжаныя да галоўнай улады. Яны збольшага, калі так можна сказаць, знаходзяцца пад “дахам” цяперашняй улады. Яскравы прыклад — асуджэньне колішняга кіраўніка дзяржаўнай тэлевізіі за тое, што ён браў хабар. Гэта прыклад, што такія людзі дазваляюць падобныя дзеяньні”.
(Сталы спадар: ) “Карупцыі ня можа ня быць, бо няма катролю грамадзтва за ўсімі бакамі жыцьця. Гэта як праблема яйка і курыцы — што першаснае? У Орўэла напісана: “Яны не паўстануць, пакуль не прачнуцца, але яны не прачнуцца, пакуль не паўстануць”.