Краіны традыцыйна ацэньваюцца паводле 10-бальнай сыстэмы. Беларусь сёлета атрымала 2.6 балы і займае ў сьпісе са 159 краінаў 107 месца.
Дэвід Нусбаўм перадусім падкрэсьліў, што назіраньне за станам з карупцыяй вельмі важнае, бо карупцыя нябачная. Людзі, уцягнутыя ў яе, робяць усё, каб яе нават не заўважалі.
(Нусбаўм: ) “Канечне, пакутуюць ад карупцыі перадусім звычайныя людзі, якія часта ня маюць магчымасьці паведаміць, што адбываецца. Наш аналіз – гэта шлях да крыху лепшага разуменьня рэальнасьці. Разумець стан з карупцыяй – гэта значыць разумець ступень рызыкі ў бізнэсе ці інвэстыцыях.”
Кіраўнік “Transparency International” падкрэсьлівае, што, калі палітычныя дзеячы ці чыноўнікі, беручы хабар, адпаведна даюць дазволы, падпісваюць кантракты, дык тым самым разбуральна ўзьдзейнічаюць на эканамічнае і сацыяльнае разьвіцьцё.
На пытаньне, ці могуць быць зацікаўленыя ўрады ў вынішчэньні карупцыі, кіраўнік “Transparency International” Дэвід Нусбаўм адказаў:
(Нусбаўм: ) “У гэтым зацікаўлены той ва ўрадзе, хто сам асабіста чысты. Але перадусім барацьба з карупцыяй у інтарэсах людзей. На прыкладзе каляровых рэвалюцыяў мы бачым, што сумленныя людзі плацяць за карупцыю нямногіх. Ва ўсіх гэтых краінах ёсьць эліты, якія маюць доступ да ўлады, доступ да рэсурсаў і маюць жаданьне змагацца з карупцыяй любымі шляхамі. А людзі, якія пакутуюць ад карупцыі расьсеяныя па ўсёй краіне, і яны шукаюць спосабы, каб урад пачуў іхны голас і зрабіў нейкія дзеяньні”.
На думку Нусбаўма, карупцыя найперш квітнее ў тых краінах, дзе ўлада засяроджваецца ў адных руках, дзе няма незалежнага суду.
Сыстэма ўлады павінна быць празрыстай і збалянсаванай. Грамадзтва павінна быць добра інфармаваным, а ўрад кантраляваным.