Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Садамам Хусэйнам адкладзены да 28 лістапада


БАГДАД. Суд над Садамам Хусэйнам адразу ж пасьля пачатку быў адкладзены да 28 лістапада. Сёньня на першым паседжаньні адмысловага трыбуналу ў Багдадзе былы ірацкі дыктатар адрынуў выстаўленыя яму абвінавачваньні ў злачынствах супраць чалавечнасьці. Хусэйн адмовіўся назваць сваё імя суду і заявіў, што ня лічыць суд правамоцным.Разам з Хусэйнам судзяць і семярых ягоных паплечнікаў. Іх абвінавачваюць у масавым забойстве шыітаў у горадзе Дуджэйлі ў 1982 годзе пасьля няўдалага замаху на дыктатара. Тым часам, сёньня ў сэрыі нападаў у Іраку былі забітыя 19 чалавек.
XS
SM
MD
LG