Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кіргіскай турме бунтуюць зьняволеныя


БІШКЕК. Кіргіскія ўлады паведамілі, што два чалавекі былі забітыя ў часе бунту ў калёніі строгага рэжыму недалёка ад Бішкеку. Паводле ўпаўнаважанага ў правах чалавека адміністрацыі прэзыдэнта, двух зьняволеных забілі сукамэрнікі, бо падазравалі ў супрацоўніцтве з адміністрацыяй турмы. Бунт пачаўся ў аўторак. Звыш дзьвюх тысяч зьняволеных пратэстуюць супраць умоў утрыманьня. Абслуговы пэрсанал пакінуў калёнію, якая ўзятая пад узмоцненую ахову.
XS
SM
MD
LG