ЭГУ быў зачынены беларускімі ўладамі ў ліпені 2004 году. У кастрычніку сёлета ён аднавіў працу ў літоўскай сталіцы. У паведамленьні нямецкага МЗС выказваецца спадзяваньне, што ў будучыні ўнівэрсытэт вернецца ў Менск і падкрэсьліваецца, што ЭГУ робіць важны ўнёсак у працэс дэмакратызацыі Беларусі.
Летась урад Нямеччыны выдаткаваў 125 тысячаў эўра для навучаньня 24 студэнтаў 5-га курсу ЭГУ ва ўнівэрсытэце Віядрына ў Франкфурце-на-Одэры.
Летась урад Нямеччыны выдаткаваў 125 тысячаў эўра для навучаньня 24 студэнтаў 5-га курсу ЭГУ ва ўнівэрсытэце Віядрына ў Франкфурце-на-Одэры.