Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 19 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 19 кастрычніка

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год. Нехта В.Хейфец спавядаецца:

“Паўтары дзесяткі прыводаў і некалькі судзімасцяй — вось мой “працоўны” спіс. І ўсё гэта за некалькі год. Я блукаўся па вуліцах, рынках, а затым па папраўчых дамах і ўсё думаў: калі скончацца мае пакутванні і калі, нарэшце, парву са злачынным светам! У пачатку мінулага года мяне накіравалі ў Фабзавуч НКУС… Страсна захацелася навучыцца работаць на такарным станку… Як дорагі мне былі першыя грошы, здабытыя чэснай працай… Бываюць дні, калі промфінплан выконваю на 135 процантаў. Крыўдна мне толькі, што прафсаюзная арганізацыя не хоча мне дапамагчы ў набыцці паліто і добрых бацінак”.

“Бацькаўшчына”, 1965 год:

“Заходнія радыяперадачы за залезную заслону прыносяць Саветам не малыя клопаты. Яны ёсьць адзіным і пры гэтым вельмі эфэктоўным спосабам прапаганды, якая пранікае за залезную заслону і нясе паняволеным народам словы праўды і надзеі. Магчымасьць прамаўляньня палітычнай эміграцыі да сваіх суродзічаў на Ўсходзе ў іхнай роднай мове цераз заходнія радыястанцыі была хіба найважнейшай прычынай, што Саветы былі змушаныя перарваць сваё маўчаньне аб існаваньні й дзейнасьці эміграцыяў на Захадзе. Што заходнія радыястанцыі не даюць бальшавікам супакою, можа сьветчыць устанаўленьне Саветамі каля тысячы собскіх радыястанцыяў вылучна дзеля глушэньня заходніх радыяперадачаў…”

“Народная Воля”, 1995 год:

“Ганьба! У выніку драконаўскіх мераў незалежныя выданьні Беларусі вымушаны эміграваць за мяжу і там друкаваць свае наклады. Колькі месяцаў таму “Белорусская деловая газета” была выкінута з друкарні выдавецтва “Беларускі Дом друку”, якое наўпрост падпарадкоўваецца Кіраўніцтву справаў прэзыдэнта… Добра, што за мяжой, у Літве, знайшліся людзі, якія апэратыўна адгукнуліся на просьбу калектыву “Белорусской деловой газеты” і надрукавалі чарговы нумар у Вільні. Вось якая дэмакратыя ў Беларусі!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG