Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш перамовіўся з Барозу


ВАШЫНГТОН. У Белым Доме Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш правёў перамовы са старшынём Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу. Упершыню за 16 гадоў старшыня Эўракамісіі адведаў Белы Дом. Буш заявіў, што перамовы былі эфэктыўныя і ЗША лічаць вельмі важнымі адносіны з Эўразьвязам.

(БУШ:) "Вельмі важна, каб эўрапейцы ведалі, што ЗША вельмі цэняць нашыя адносіны, хочуць, каб Эўразьвяз разьвіваўся пасьпяхова. Мы хочам супрацоўнічаць, каб разам дасягаць вялікіх мэтаў. Кожны павінен зрабіць унёсак у справу міру, разьвіваючы дэмакратыю й свабоду, і я вельмі цаню вашае разуменьне й дзякую за супрацоўніцтва”.

Раней сёньня ў Люксэмбургу, Францыя выказалася супраць палітыкі Эўразьвязу па лібэралізацыі гандлю. Міністар замежных справаў Францыі Філіп Дуст-Блазі заявіў, што прапановы кіраўніка ведамства гандлю Эўразьвязу Пітэра Мэндэлсана па лібэралізацыі гандлю зробленыя ў Сусьветнай Гандлёвай арганізацыі, выйшлі за межы ранейшых пагадненьняў, дасягнутых 25 урадамі краінаў Эўразьвязу. Гэтая праблема пагражае расколам Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG