Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Беларусі ўспрынялі вынікі дакладу "Transparency Internatiоnal"?


Алесь Дашчынскі, Менск Міжнародная арганізацыя “Transparency Internatiоnal” апублікавала індэкс карупцыі 2005. Гэта незалежная арганізацыя створана ў 1993 годзе для барацьбы з карупцыяй. Паводле вынікаў дасьледаваньня, карупцыя яшчэ значна распаўсюджана ў 70 краінах сьвету. Сярод іх і Беларусь, якая мае сур’ёзныя праблемы з карупцыяй.

Узровень карупцыі вызначаецца згодна з адмысловай шкалой — калі “10” азначае адсутнасьць карупцыі, то “0” — гэта ўжо сытуацыя катастрафічная. Лічбы выстаўляюцца на падставе адмысловых дасьледаваньняў, а таксама паводле ацэнак бізнэсоўцаў. Па гэтай шкале Беларусь атрымала 2,6 пункта. Яна займае 107 месца.

Летась Беларусь заняла 74-е месца.

Чаму ж у Беларусі, якая з 74 месца перамясьцілася на 107 у індэксе карупцыі, пагаршаецца гэтая сытуацыя з хабарніцтвам?

Праваабаронца БХК Алег Гулак:

(Гулак: ) “Адбываецца гэта таму, што дзяржава ўсё больш цэнтралізавана рэглямэнтуе ўсе бакі жыцьця. І ўсё больш залежыць вырашэньне тых ці іншых пытаньняў, зь якімі чалавек зьвяртаецца ў дзяржаўныя органы, ад волі канкрэтнага чыноўніка. Гэта правакуе такую сытуацыю”.

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Кірыл Халопік сумняваецца, што Расею і Беларусь можна ставіць побач.

(Халопік: ) “У адрозьненьне ад Расейскай Федэрацыі ў нас такой нахабнасьці, такой высокай карумпаванасьці, такой масавасьці карупцыі, канечне, няма. Праўда, перадумовы існуюць. Але такія перадумовы ёсьць ува ўсіх краінах зь пераходнай эканомікай. Безумоўна, гэта адмоўна ўплывае на інвэстыцыі”.

Сябра палітрады АГП Васіль Шлындзікаў лічыць, што дадзеныя індэкса карупцыі сьведчаць пра нізкую эфэктыўнасьць барацьбы з карупцыяй у Беларусі, нягледзячы на частую пасадку кіраўнікоў прадпрыемстваў:

(Шлындзікаў: ) “А ўжо небясьпека, рызыка толькі павялічвае цану і не больш таго. І чым большая рызыка, тым большая цана паслугі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG