Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў землятрусу ў Пакістане ўжо перавысіла 50 тысяч


ІСЛАМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф выказвае гатовасьць дазволіць грамадзянам Індыі пераходзіць мяжу ў Кашміры, каб наведаць сваякоў, якія пацярпелі ад разбуральнага землятрусу. Але Пакістан адмаўляецца ад індыйскай дапамогі. Індыя прапаноўвала свае гелікоптэры, аднак, Пакістан запатрабаваў, каб яны пілятаваліся пакістанскімі лётчыкамі. Індыя гэтае патрабаваньне адрынула. Паводле дадзеных ААН, 500 тысяч чалавек у разбураных раёнах дагэтуль не атрымалі неабходнай дапамогі. Апошнія дадзеныя пра ахвяры – болей як 50 тысяч загіблых, 67 тысяч – параненыя. Болей як тры мільёны засталіся без жытла.
XS
SM
MD
LG