Паводле вынікаў дасьледаваньня, карупцыя яшчэ значна распаўсюджана ў 70 краінах сьвету. Дасьледаваньнем былі ахопленыя 159 краінаў сьвету, зь іх больш як дзьве траціны атрымалі менш за 5 пунктаў з 10 магчымых. Сярод гэтых краінаў знаходзіцца і Беларусь, што сьведчыць пра сур’ёзныя праблемы з карупцыяй. Узровень карупцыі вызначаецца згодна з адмысловай шкалой — калі “10” азначае адсутнасьць карупцыі, то “0” — гэта ўжо сытуацыя катастрафічная.
Лічбы выстаўляюцца на падставе адмысловых дасьледаваньняў, а таксама паводле ацэнак бізнэсоўцаў. Па гэтай шкале Беларусь атрымала 2,6 пункта, яна займае 107 месца. Таксама адзначаецца, што Беларусь апынулася сярод такіх краінаў, як Коста-Рыка, Габон, Нэпал, Папуа/Новая Гвінэя, Расея, Сэйшэлы, Шры-Лянка, Сурынам, Уругвай, дзе сытуацыя пагоршылася параўнальна з 2004 годам.
У прэсавым рэлізе “Transparency Іnternatiоnal” адзначаецца, што карупцыя пагражае разьвіцьцю. Старшыня арганізацыі Пэтэр Айген заявіў, што “карупцыя ёсьць істотнай прычынай беднасьці ў многіх краінах, якія сталі на шлях разьвіцьця, а таксама перашкодай для перамогі над ёй”. Паводле спадара Айгена, “карупцыя і беднасьць дзейнічаюць разам і ўцягваюць людзей у кола жабрацтва”.
Да краінаў з самым нізкім паказьнікам карупцыі аднесьлі Чад, Банглядэш, Туркмэністан, Гаіці ды іншыя — яны самыя бедныя ў сьвеце.
***
Нагадаем, у 2002 годзе Беларусь дзяліла ва ўсясьветным рэйтынгу ўспрыняцьця карупцыі 36-39-е месца, то бок міжнародныя экспэрты ставілі яе ў першую пяцідзясятку найменш карумпаваных краін сьвету. У 2003 годзе Беларусь апусьцілася ў рэйтынгу на 53-е месца, у 2004-м – падзяліла месцы з 74-га па 78-е. А сёлета, як вы чулі, Беларусь ужо дзеліць 107-116-е месцы з такімі краінамі, як, напрыклад, Гандурас, Замбія і Зымбабвэ.