(Карэспандэнтка: ) “Сёньня ў Менску знаходзіцца зь візытам прэм’ер-міністар Украіны. Як думаеце, ці зьмяніліся беларуска-ўкраінскія стасункі пасьля аранжавай рэвалюцыі?”
(Спадарыня: ) “Я лічу, што нашыя стасункі з Украінай і Расеяй будуць з кожным днём, з кожным месяцам і кожным годам паляпшацца”.
(Спадарыня: ) “Мне падаецца, горш стала сёлета. Раней было лепей”.
(Спадар: ) “Для мяне яны не зьмяніліся. Вельмі складана адказаць на гэтае пытаньне, паколькі ва Ўкраіне цяпер ідзе яшчэ барацьба за ўладу”.
(Спадар: ) “Наадварот, яны пагоршалі. Можа, не настолькі, але ўсё ж пагоршыліся. Калі раней у навінах было болей інфармацыі пра супрацоўніцтва, то цяпер заўважнае ахаладжэньне”.
(Спадар: ) “Я думаю, што пагоршыліся, таму што нашаму вышэйшаму кіраўніцтву не падабаецца тое, што адбылося ва Ўкраіне. Ня дай Бог, зь іхнага пункту гледжаньня, гэта самае можа адбыцца і ў нас”.
(Спадарыня: ) “Маё меркаваньне — пагоршыліся. Мне падаецца так па абстаноўцы, па прэсе, па інфармацыі”.
(Спадар: ) “Я лічу, што яны палепшацца, таму што разумны чалавек стаў прэм’ер-міністрам ва Ўкраіне. Так што ўсё будзе ў парадку”.
(Спадар: ) “Канечне, горш сталі, сапсаваліся, таму што там адбылася аранжавая рэвалюцыя, а ў нас — іншы лад”.
(Спадар: ) “Засталіся роўнымі. Я думаю, што нічога экстрэмальнага не адбылося. Усё нармальна”.
(Спадар: ) “Пагоршыліся. Так вынікае з навінаў”.
(Спадарыня: ) “Думаю, што ў роздуме і тыя, і іншыя. Ня горш і ня лепш”.
(Спадар: ) “Ніяк не зьмяніліся”.
(Спадар: ) “Якія стасункі былі раней паміж Беларусьсю і Ўкраінай, такія і засталіся. Рэвалюцыя ніяк не паўплывала”.
(Спадар: ) “Па нашым радыё гавораць, што таваразварот паміж Беларусьсю і Ўкраінай павялічыўся ўтрая. Калі гандлюем, значыць стасункі паляпшаюцца. Нам гэта, я думаю, неабыякава”.
(Спадарыня: ) “Тое, што адбылася аранжавая рэвалюцыя, ніякім чынам не паўплывае на дачыненьні зь Беларусьсю. Я думаю, што яны будуць умацоўвацца, паколькі з эканамічнага гледзішча нам патрэбна такое супрацоўніцтва. Я буду рада, калі мае словы спраўдзяцца”.