Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 18 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 18 кастрычніка

“Палеская праўда”, 1935 год:

“Стаханаўскі рух на лесазаводзе “Соцыялізм” не разгорнуты. Партгрупа і заўком нават гэтага пытання не абгаварылі. Толькі 14 кастрычніка на рабочым сходзе абгавораны зварот стаханаўцаў аўтатрактарнай прамысловасці. На гэтым сходзе прысутнічалі не ўсе рабочыя. На заводзе ёсць нават рабочыя, якія не ведаюць пра стаханаўскі рух. Старшыня заўкома тав.Хоміч нават не зразумеў сутнасці стаханаўскага руху. Ён больш займаецца гаспадарчымі справамі, чымся сваімі непасрэднымі. Ён баіцца, што перавыкананне норм і плана можа аставіць завод без сыравіны”.

“Вечерний Минск”, 1985 год:

“Уладальнікамі незвычайных узнагародаў зрабіліся Л.Д.Астаф’ева, Р.А.Кір’як, Т.Л.Пуркалін і яшчэ восем рабочых і служачых аўтамабільнага, падшыпнікавага заводаў, вытворчага аб’яднаньня “Менскдрэў” і іншых прадпрыемстваў. На чытацкай канфэрэнцыі, якая адбылася ў інфармацыйна-прапагандысцкім цэнтры МАЗу, ім разам з ганаровымі граматамі рэдакцыі ўручылі копіі першага нумару газэты “Правда”. Гэтак адзначана руплівасьць найлепшых грамадзкіх распаўсюднікаў, якія завершылі падпісную кампанію ў сваіх брыгадах, на ўчастках, у цэхах”.

“Свободные новости”, 1995 год. Вынікі апытаньня:

“У прыватнасьці, дзейнасьць прэзыдэнта Беларусі ацэньвалі 54 дырэктары прадпрыемстваў, кіроўных работнікаў дзяржапарату, 29 намесьнікаў кіраўнікоў, 49 галоўных інжынэраў і бухгальтараў і г.д. — усяго 113 рэспандэнты з дырэктарскага корпусу… Дык вось, цалкам падтрымліваюць высілкі Аляксандра Рыгоравіча 7,1%, хутчэй ухваляюць, чым не — 32,1%, зусім не вітаюць — 15%, хутчэй не вітаюць — 31,4%, устрымаліся ад адказу 14,3%. Так што лягер кіраўнікоў у адносінах да “ўсенароднага” раскалоўся на дзьве часткі, прычым “праціўнікаў” паболей, чым сяброў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG