Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыя беларускіх акцый у Польшчы (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Апошнім часам у Польшчы павялічылася колькасьць акцыяў, зьвязаных зь Беларусьсю – у падтрымку беларускай дэмакратыі, супраць перасьледу ўладамі грамадзкіх арганізацыяў, незалежнай прэсы і гэтак далей. Чаму так шмат акцыяў ладзіцца менавіта ў Польшчы і ці мелі падобныя акцыі сэнс для польскай апазыцыі ў часы камуністычнага панаваньня?

У Польшчы рэдка мінае месяц, каб ці то ў Варшаве ці то ў іншых гарадох не адбылася акцыя ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі – прычым і арганізоўваюць гэтыя акцыі і бяруць у іх удзел, як беларусы, так і палякі – ад студэнтаў да дэпутатаў парлямэнту. Чаму такія акцыі так часта адбываюцца менавіта ў Польшчы, а не ў іншых краінах-суседках Беларусі. Гаворыць Цэзары Галінські – аглядальнік польскага радыё, які раней працаваў у Беларусі.

(Галіньскі: ) “Думаю, што па-першае, Беларусь існуе ў гістарычнай сьвядомасьці палякаў, так як і Украіна, што палякі паказалі летась, падтрымліваючы аранжавую рэвалюцыю. Гэтая падтрымка беларусаў і украінцаў зьвязаная зь некаторай амбіцыяй палякаў, бо мы вельмі хацелі б усё ж такі быць рэгіянальнай дзяржавай, якая мае некаторы ўплыў на тое, што адбываецца ў суседніх кранах. Тым больш, калі гаворка ідзе пра дэмакратычныя перамены і барацьбу “за нашу і вашу свабоду”, у якой палякі маюць вельмі вялікі досьвед”.

Паводле спадара Галінькага, істотнае значэньне мае таксама тое, што Беларусь знаходзіцца ў залежнасьці ад Расеі.

(Галіньскі: ) “Палякі таксама даволі выразна рэагуюць на ўсялякія імпэрскія замашкі Крамля. На працягу гадоў і вякоў мы іх добра зьведалі таму цяпер разумеем тых, хто выступае супраць імпэрскіх замашак Крамля”.

Лічыць Цэзары Галінські.

Міжнародны сакратар прафсаюзу “Салідарнасьць” Анджэй Адамчык кажа, што акцыі ў падтрымку забароненай “Салідарнасьці”, якія ладзіліся на захадзе ў 1980-я гады, былі для актывістаў прафсаюзу і ўсёй апазыцыі вельмі важныя.

(Адамчык: ) “Канечне, акцыі за мяжой у падтрымку тых арганізацыяў, якія ў сваёй краіне ня могуць свабодна дзейнічаць, вельмі важныя. Калі ў Польшчы было ўведзеная ваеннае становішча, такіх пратэстаў на захадзе ладзілася вельмі шмат, і мы тады адчувалі, што пра нас памятаюць і ведаюць, што робіць рэжым. Думаю, што такая падтрымка важная і для беларускіх дэмакратычных арганізацыяў”.

Міхась Андрасюк – старшыня Беларускага форуму самакіраваньня, што ў Гайнаўцы, таксама лічыць, што замежныя акцыі падтрымкі важныя але падкрэсьлівае і ролю замежных мэдыяў, якія дапамагалі палякам даведацца пра іх.

(Андрасюк: ) “Такія акцыі былі вельмі важныя. Іншая справа, што даведацца пра іх было цяжка, бо дзяржаўныя СМІ пра іх увогуле не паведамлялі. Але ў польскім выпадку была польская рэдакцыя Радыё Свабодная Эўропа, якое падавала альтэрнатыўную, незалежную інфармацыю”.

Архіўны здымак (2004). Пікет перад беларускай амбасадай

Архіўны здымак (2005). Дэманстрацыя прафсаюзаў перад беларускай амбасадай

Архіўны здымак (2005). Дэманстрацыя прафсаюзаў перад беларускай амбасадай

Пікет перад беларускім консульствам у Беластоку
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG