Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 70 паўстанцаў забітыя на захадзе Іраку


БАГДАД. У Іраку працягваецца падлік галасоў, аддадзеных у суботу на рэфэрэндуме ў пытаньні праекту новай канстытуцыі. Паводле першых папярэдніх ацэнак, большасьць грамадзянаў Іраку ўхваліла канстытуцыю. Праект канстытуцыі можа быць адхілены, калі супраць яго выказаліся ня менш як дзьве траціны выбарнікаў прынамсі ў трох з 18 правінцыях краіны.

Каля 70 паўстанцаў былі забітыя за мінулыя суткі ў баёх на захадзе Іраку, – пра гэта паінфармавала сёньня амэрыканскае камандаваньне. Авіяцыя ЗША нанесла ўдары па двух паселішчах у ваколіцах гораду Рамадзі – аднаго з апорных пунктаў ваеўнікоў. У суботу ў раёне Рамадзі пры выбуху міны загінулі 5 амэрыканскіх салдатаў.
XS
SM
MD
LG