ТОКІЁ. Прэм’ер-міністар Японіі Дзюн’іціра Каідзумі зноў наведаў сёньня храм Ясукуні ў Токіё, пабудаваны ў памяць аб японцах, палеглых на палёх ваенных бітваў.
Сярод людзей, у памяць якіх пабудаваны храм, ёсьць і ваенныя злачынцы часу ІІ усясьветнай вайны. Учынак Каідзумі выклікаў рэзкае асуджэньне Кітаю й Паўднёвай Карэі, пацярпелых ад дзеяньняў японскіх войскаў у 1930 – 40-я гады.
Гэта ўжо ня першае наведваньне храму Ясукуні прэм’ерам Японіі. Раней японскі суд прызнаў, што такія паломніцтвы супярэчаць закону аб аддзяленьні царквы ад дзяржавы.