Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве абмяркоўваюць праблему дэмакратызацыі Беларусі


Тацяна Поклад, Вільня Кіраўнік Бюро дэмакратычных інстытуцыяў і правоў чалавека АБСЭ Хрысьціян Штрохаль сёньня у Вільні сустракаўся зь міністрам замежных справаў Літвы, а таксама зь літоўскімі парлямэнтарамі, прадстаўнікамі ўрадавых інстытуцыяў і недзяржаўных арганізацыяў. На гэтых сустрэчах абмяркоўваліся праблемы дэмакратызацыі Беларусі.

Хрысьціян Штрохаль і Антанас Валёніс, міністар замежных справаў Літвы, абмяркоўвалі сёньня у Вільні дзейнасьць Бюро дэмакратычных інстытуцыяў і правоў чалавека АБСЭ (БДІПЧ АБСЭ) і яго ўплыву на пашырэньне дэмакратычных працэсаў.

Літоўскі МЗС паведамляе, што ў часе размовы “шмат увагі надавалася дзейнасьці назіраньня за выбарамі, якой займаецца Бюро, абмяркоўваліся бліжэйшыя заплянаваныя місіі назіраньня за выбарамі, магчымасьці назіраньня за выбарамі у Беларусі у наступным годзе”.

Х. Штрохаль адзначыў, што досьвед Літвы у рэалізацыі рэформаў можа быць прыкладам для іншых дзяржаваў і яго трэба выкарыстоўваць.

Кіраўнік амбасадар Бюро дэмакратычных інстытуцыяў і правоў чалавека АБСЭ Хрысьціян Штрохаль сёньня ў Вільні таксама абмяркоўваў праблемы працэсаў дэмакратызацыі Беларусі у літоўскім Сойме, у парлямэнцкіх камітэтах замежных справаў і правоў чалавека.

Кіраўнік камітэту замежных справаў Ю.Каросас мяркуе, што Эўразьвяз павінен зьмяніць палітыку ізаляцыі Беларусі, каб суседнія зь ёй краіны мелі больш магчымасьцяў для узаемных кантактаў. Бальшыня літоўскіх парлямэнтароў, у тым ліку і прадстаўнікі апазыцыі у Сойме, падтрымліваюць гэтую прапанову, плянуецца зьвярнуцца з адпаведным зваротам у Раду Эўропы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG