Расул Гуліеў – былы сьпікер азэрбайджанскага парлямэнту, кіраўнік Дэмакратычнай партыі Азэрбайджану. З 1996 году ён жыў на эміграцыі ў Злучаных Штатах. Сёньня ягоны самалёт зь Лёндана ўзяў курс на Баку.
Каб не дапусьціць урачыстай сустрэчы палітыка ягонымі прыхільнікамі, улады перакрылі міжнародны аэрапорт азэрбайджанскай сталіцы. Распавядае актывіст апазыцыі Мэрад Хазанлі.
(Хазанлі: ) "Паліцыя перакрыла галоўныя дарогі ў аэрапорт. Туды нікога не пускаюць. Журналістам закрыты доступ у аэрапорт, туды не пусьцілі ані прадстаўнікоў місіі АБСЭ, ані амэрыканскага пасла. У аэрапорце ўсталяваныя вадамёты".
Напярэдадні адлёту зь Лёндану карэспандэнт нашага радыё спытаў Расула Гуліева, ці не вагаецца ён у сваім рашэньні вярнуцца, ведаючы, што ўлады пагражалі арыштаваць яго адразу ж, як ён стапіць на зямлю сваёй краіны. Палітык адказаў:
(Гуліеў: ) "Зусім не. Я не вагаюся, бо за мной стаяць людзі. Урад дзейнічае на падставе незаконных рашэньняў. І таму я зусім не хвалююся".
Нягледзячы на дзевяцігадовае выгнаньне Куліеў застаецца важным гульцом на палітычнай сцэне Азэрбайджану. Гаворыць намесьнік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Азэрбайджану Элман Салаеў.
(Салаеў: ) "Расул Гуліеў быў вельмі моцнай фігурай, калі ён быў ва ўладзе. Нягледзячы на дзевяцігадовае выгнаньне, ягоная партыя заставалася адной з самых моцных апазыцыйных партыяў у Азэрбайджане. Расул Гуліеў мае вялізарную харызму і яго паважаюць ня толькі ў апазыцыі, але і людзі з уладных колаў, з цяперашняй уладнай эліты".
Дэмакратычная партыя, кіраваная Гуліевым, уваходзіць у блёк аб''яднанай апазыцыі Азалтык (Свабода), які будзе весьці змаганьне праўладнай партыяй Ені-Азэрбайджан за месцы ў парлямэнце на выбарах 6 лістапада.
Шэраг экспэртаў лічыць, што арышт Гуліева выклікаў бы значныя грамадзкія хваляваньні ў Азэрбайджане і толькі падвысіў бы шанцы апазыцыі на выбарах. Цытаваны апазыцыянэр Элман Салаеў кажа, што арышт Гуліева мог бы выклікаць працэсы, якія апазыцыя была б ня ў стане кантраляваць. Сам Расул Гуліеў напярэдадні адлёту зь Лёндану заявіў, што вяртаецца не дзеля таго, каб выклікаць хваляваньні, а каб дамагчыся дэмакратычных зьменаў.
(Гуліеў: ) "Галоўная мэта палягае ў тым, каб дамагчыся свабодных выбараў у Азэрбайджане, усталяваць традыцыю дэмакратычных выбараў. Я бачу будучыню азэрбайджанскага народу толькі ў дэмакратыі. Гэта – наш шанец мець свабодныя ім справядлівыя выбары сёлета, якія закладуць падмурак будучых дэмакратычных выбараў у Азэрбайджане".
Аднак сытуацыя разьвівалася нечаканым чынам. Невялічкі самалёт, арандаваны Гуліевым для палёту Лёндан-Баку, зрабіў пасадку ў Сімфэропалі для дазапраўкі.
Як паведаміў нашаму радыё палітык украінскія памежнікі затрымалі яго па ордэры Інтэрполу. Цяпер украінскім уладам давядзецца вырашаць – ці выдаваць Гуліева Азэрбайджану, ці вызваліць яго як асобу, якая мае статус палітычнага ўцекача ў Злучаных Штатах. Паводле досьведу адпаведная працэдура прыняцьця рашэньняў займае некалькі дзён.
Варта заўважыць, што сытуацыя Расула Гуліева ў чымсьці падобная на сытуацыю зь некаторымі беларускімі палітычнымі ўцекачамі. Шэраг былых беларускіх бізнэсмэнаў, якія знайшлі прытулак за мяжой, беларускія ўлады абвінавачваюць у крымінальных злачынствах, гэтак жа як і азэрбайджанскія ўлады абвінавачваюць у гэтым Куліева.
У той жа час адносна, скажам, лідэра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка ўлады заяўляюць, што пры вяртаньні яму нічога не пагражае. Гэта не абавязкова праўда, але ў выпадку з Гуліевым азэрбайджанскія ўлады як раз адкрыта абяцаюць, што арыштуюць яго.
Экспэрты ў азэрбайджанскіх справах кажуць, што сваім вяртаньнем напярэдадні выбараў Гуліеў зрабіў моцны палітычны ход, паставіўшы ўлады ў вельмі няёмкае становішча. Баку ў значнай большай ступені, чым Менск, схільны прыслухоўвацца да меркаваньня Вашынгтону, а арышт напярэдадні выбараў вядомага палітыка, які мае статус палітычнага ўцекача ў ЗША, азэрбайджана-амэрыканскія адносіны наўрад ці палепшыць. Да таго ж апазыцыя ў Азэрбайджане даволі моцная і сапраўды мае шанцы на посьпех на хуткіх выбарах. І Гуліеў, фактычна ахвяруючы сабой, сапраўды мог бы схіліць шалі на бок апазыцыі.