Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне і Румыніі вірус птушынага грыпу пастаўлены пад кантроль


АНКАРА. Турэччына і Румынія паведамілі, што знойдзены там некалькі дзён таму сьмяротна небясьпечны для чалавека вірус “птушынага грыпу” пастаўлены пад кантроль. У вёсцы на захадзе Турэччыны, дзе былі выяўленыя хворыя птушкі, праведзена дэзінфэкцыя і зьнішчаная ўся свойская птушка. Румынія паведаміла, што эпідэмія хваробы была абмежаваная дзьвюма вёскамі ў вусьці Дунаю, і тысячы свойскіх птушак забітыя ў гэтым раёне. Апошнімі днямі Эўрапейскі Зьвяз і шэраг іншых краінаў забаранілі імпарт мяса птушкі з Турэччыны і Румыніі.
XS
SM
MD
LG