Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране 4 чалавекі сталі ахвярамі тэракту


ТЭГЕРАН. Чатыры чалавекі сталі ахвярамі двух выбухаў, якія адбыліся ў гандлёвым цэнтры ў іранскім горадзе Ахвазе, што на мяжы зь Іракам. Яшчэ каля 90 чалавек былі параненыя. Суботнія выбухі адбыліся падвечар, калі ўжо цямнела. У гэты час натоўпы людзей куплялі ежу на вячэру, бо ў сьвяты для мусульман месяц Рамадан харчавацца можна толькі ў цёмны час сутак. Паводле паліцыі, бомбы былі закладзеныя ў сьметніцы, і выбухнулі адна за другой. У чэрвені сёлета ў гэтым нафтаносным рэгіёне, дзе жывуць пераважна этнічныя арабы, ўжо адбываліся выбухі з чалавечымі ахвярамі.
XS
SM
MD
LG