Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане разьбіўся гелікоптэр


ІСЛАМАБАД. На поўначы Пакістану разьбіўся вайсковы гелікоптэр. Загінулі 6 вайскоўцаў. Вайскоўцы дастаўлялі дапамогу пацярпелым ад нядаўняга землятрусу. Правядзеньне апэрацыі ўскладняецца з прычыны моцных дажджоў. Паводле апошніх афіцыйных дадзеных, ахвярамі стыхіі сталі 39 тысячаў 422 чалавекі. Болей як 62 тысячы – параненыя, звыш 3 мільёнаў засталіся без жытла. Прэм’ер-міністар Шукат Азіз учора сказаў, што патрабуецца як найменей 300 тысячаў намётаў напярэдадні суровай гімалайскай зімы. Паводле ацэнак пакістанскіх уладаў, страты складаюць ня меней як 5 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG