Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы заяўляюць, што суд над Хусэйнам ня будзе адпавядаць міжнародным нормам


НЬЮ-ЁРК. Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Х’юмэн Райтс Увотч” выказала трывогу, што судовы працэс над Садамам Хусэйнам ня будзе адпавядаць міжнародным прававым нормам. На думку праваабаронцаў, трыбунал, які будзе судзіць былога ірацкага дыктатара, не забясьпечвае дастатковага ўзроўню абароны абвінавачаным. Акрамя таго, паводле дзейных законаў, калі раптам трыбунал асудзіць Садама на сьмерць, ніводная афіцыйная асоба ў Іраку ня будзе мець права замяніць яго болей мяккім пакараньнем, а кара павінна адбыцца не пазьней, чым празь месяц пасьля прысуду. Працэс у справе Садама Хусэйна і сямі ягоных паплечнікаў павінен пачацца 19 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG